top of page

Таму, лічылі, усё ў хаце павінна быць пакрытым: і вёдры, і бочкі, і ўвесь посуд. Вядома ж, пакрытай павінна быць і сама хата: пакрыў яе страхой — лічы, што жыллё гатова. Не дзіўна, што сяляне вельмі клапаціліся аб надзейнасці страхі.  З гэтым былі звязаны і розныя забабоны. Так, лічылі, што саломай ад збожжа, зжатага на дзень Барыса і Глеба (6 жніўня), нельга крыць хату, бо тады страху знясе вецер ці спаліць маланка. Для засцярогі страхі ад непагадзі існавалі спецыяльныя абрады. Так, на Пакровы (14(1) кастрычніка) пяклі так званы святы пірог, які прыкладалі да страхі хаты і ўсіх гаспадарчых пабудоў, каб моцныя вятры, што пачынаюцца з Пакроваў, не разбуралі стрэхі.

Менавіта ж у «нябеснай сферы» жылля, над столлю, на гарышчы, жылі, па ўяўленнях людзей мінулага, душы памерлых продкаў. На гэта паказваюць некаторыя беларускія народныя абрады, у якіх столь прымала ўдзел як пэўны рытуальны аб'ект. Так, калі знахарка лячыла каго-небудзь у хаце, то стукаламятлой у столь, чым прызывала на дапамогу хвораму духа— заступніка сям'і. Таксама і ў вясельнай абраднасці ў час прыгатавання традыцыйнага каравая: пасля яго замескі і перад тым як дастаць з печы, тройчы білі ў столь, звяртаючысм за дапамогай да душаў продкаў. Пры заручынах, калі пілі гарэлку, рэшткі з кілішкаў выплёсквалі ўгору, да столі — таксама духам продкаў. Дарэчы, тое, што беларусы амаль да пачаткуXX ст. не абсталёўвалі гарышча для жылля, не рабілі свяцёлак, мезанінаў, як у Расіі, гаворыць аб тым, што ў іх доўга захоўвалася вера ў асобую ролю гары (гарышча).  

Па павер'ях, пад страхой, пад столлю, на гарышчы мог туліцца і дамавік. На велікодным тыдні яго нават можна было пры пэўных умовах убачыць. Для гэтага, гаварылі, трэба ў Чысты чацвер на вячэрнім набажэнстве запаліць свечку, прынесці дадому, з ёю падняцца на гару, і ўбачыш дамавіка, які ляжыць там у вобразе голага чалавека. Трэба пакрыць яго цела якой-небудзь кашуляй, і тады дамавік у падзяку выканае тваё запаветнае жаданне.

Расказвалі таксама, што на гарышчы жыў яшчэ добры дух, які зваўся Хут. Ён забяспечваў гаспадароў розным багаццем: золатам, збожжам і інш. Але каб Хут усё гэта прыносіў у дом, трэба было яго смачна карміць. Асабліва любіць яечню. Гаспадыня павінна аднесці на гарышча, паставіць там і крыкнуць: «Хут, Хут, ідзі сюды, дам яечаньку». Пад' еўшы, добры дух стараўся патрапіць гаспадарам. Са страхой і наднатуральнымі жыхарамі жылля, што туляцца ў прасторы пад ёю, на гарышчы, былі звязаны і розныя абрады, якія праводзіліся сялянамі ў мінулым на пэўныя рэлігійныя святы. Так, напярэдадні Чыстага чацвярга клалі пад страху хаты бохан хлеба, сальніцу з соллю і кавалак мыла. Лічылі, што пад уздзеяннем добрых духаў, якія жывуць на гарышчы, гэтыя рэчы павінны набыць чарадзейную сілу, таму потым іх выкарыстоўвалі ў пэўных рэгламентаваных народнай рытуальнай абраднасцю выпадках. Мылам назаўтра ж, у Чысты чацвер, мыліся ў лазні, лічачы, што гэта надасць здароўя на ўвесь год; хлеб хавалі, а потым выносілі на Юр'я ў хлеў, дзе ён суправаджаў першы выган жывёлы ў поле і павінен быў паспрыяць яе здароўю і ахове ад драпежнікаў і ліхіх сіл; соль выкарыстоўвалі пры неабходнасці як сродак ад сурокаў.

Непасрэдна страха, салома, з якой тая зроблена, удзельнічалі ў некаторых рытуалах варажбы. Напрыклад, на Каляды ці на Шчодры вечар дзяўчаты зубамі выцягвалі саломінкі са страхі: чыя саломінка акажацца даўжэйшая, тая з дзяўчат першай выйдзе замуж, у каго ж саломінка будзе мець коласз зернем, тая выйдзе за багатага, у каго без зерня — за беднага, калі ж саломінка наогул без коласа — ці то зусім застанецца  ў дзеўках, ці выйдзе за ўдаўца. А вось у Фаміну нядзелю(першая нядзеля пасля Вялікадня) варажылі па-іншаму: перакідвалі цераз страху велікоднае яйка, і калі яно, упаўшы, разбівалася на кавалкі, лічылі, што ў гэтым годзе нехта ў доме памрэ.

Страха і падлога — два супрацьлеглыя рубяжы чалавечага жылля, якія абмяжоўваюць яго зверху і знізу. Раней у беларускай вёсцы стрэхі амаль паўсюдна рабілі з саломы. Звычайна салому на страсе ўкладвалі распушчанымі кулямі (снапамі) ці звязанымі снапочкамі. Вільчак -- стык двух схілаў страхі — дадаткова ўмацоўвалі саломай, палівалі глінай і абціскалі спецыяльнай канструкцыяй з жардзін (козламі). Добра зробленая саламяная страха магла праслужыць на працягу шасцідзесяці гадоў.

У структуры ўсяго жылля столь (дах – дух хаты) і страха з'яўляюцца верняй мяжой унутранасці дома. Ва ўяўленні нашых продкаў страха была тым рубяжом, які аддзяляў сферу неба ад свету людзей, яна надзейна прыкрывала прастору жылля ад дзеяння небяспечных сіл знешняга свету. Наогул жа ў беларусаў у мінулым былі асобыя адносіны да ідэі пакрытасці-непакрытасці: пакрытае — тое, што мела верхнюю мяжу, ацэньвалася як станоўчае, непакрытае ж — як адмоўнае.

СТОЛЬ

bottom of page