top of page

Экскурсія

"Казка"

Было гэта даўно, недзе каля ста гадоў  таму назад. Жылі-былі маладыя  і прыгожыя людзі Марцін ды Ева. Пакахалі яны адзін аднаго і вырашылі пажаніцца. Марцін быў хлопцам спраўным і, калі ажаніўся, маладую прывёў не ў бацькаву хату, дзе было і так 11 чалавек , а  ў новую хату, якую сам пабудаваў. Праўда, хатка была невялікая, усяго адзін пакойчык. Вось гэты, у якім вы зараз знаходзіцеся. Калі маладыя заходзілі ў хату, Марцін перанёс сваю жонку праз парог на руках , каб продкі ёй не нашкодзілі. Раней памёрлых родзічаў спальвалі ў спецыяльным рытуальным месцы, а попел закопвалі пад парогам. Лічылася, што продкі аберагалі сваіх родных. Праз парог, які лічыўся  зонай смерці ,нельга вітацца, нешта перадаваць, сядзець на парозе: нельга без прычыны турбаваць продкаў.

    А маладая абавязкова павінна была прынесці ў дом мужа пасаг, куфар, у якім было яе прыданае. Хлопцы ўнеслі ў дом куфар. Адчыніла яго Ева і дастала адтуль абраз і  на покуці павесіла  выявай твару на ўсход, бо адтуль прыйшоў Хрыстос . Гэтым абразом, які купіў яе бацька ў 1905 годзе, маці благаславіла маладых. На абраз Ева павесіла ручнік, які сама ткала , пасля і сама вышывала, выбрала самы прыгожы.

Раней, калі госць прыйшоў у хату,  перш чым павітацца з гаспадарамі, павінен быў перахрысціцца на абраз. Гэта Чырвоны кут, святое месца ў хаце.Хлопчыка перад тым, як несці хрысціць , абавязкова клалі ў Чырвоны кут,  каб быў добрым гаспадаром.  У Чырвоным куце абавязкова знаходзіўся стол.Стол Ева заслала абрусам. Стол раней засцілалі абрусам толькі  на вялікае свята,  на стале нельга было сядзець , класці рэчы, ключы. У куфры Евы было некалькі абрусаў“з    найтанчэйшай пражы, а ў кожнай колер і ўзор інакшы”.

Каля стала з двух бакоў стаялі лавы, зробленыя без цвікоў, тут звычайна збіралася сям’я за абедам і вячэрай, на лаве качалі бялізну. У пасаг маці дала Еве дзве падушкі , дываны, палатно. Ева хуценька заслала ложак, каб было дзе адпачываць. І сталі маладыя  жыць –пажываць ды дабра нажываць.
Праз некаторы час і дзеткі ў іх з’явіліся. Марцін зрабіў начоўкі, каб было ў чым купаць дзіця.

    Кут, каля пячы, называўся Бабіным кутом.Тут , на лаве, стаяла дзежка, дзе замешвалі хлеб, розныя прылады працы гаспадыні:маслабойка,     гаршкі, чапяла. Раз у месяц Еўка пякла хлеб. Марцін добра напальваў печ, затым вуголле рассоўваў па краях печы, а сам спод печы Ева засцілала кляновым або дубовым лісцем. На драўляную  лапату жанчына клала цеста і акуратна адпраўляла яго ў печ.

    Кут, каля пячы, называўся Бабіным кутом.Тут , на лаве, стаяла дзежка, дзе замешвалі хлеб, розныя прылады працы гаспадыні:маслабойка,     гаршкі, чапяла. Раз у месяц Еўка пякла хлеб. Марцін добра напальваў печ, затым вуголле рассоўваў па краях печы, а сам спод печы Ева засцілала кляновым або дубовым лісцем. На драўляную  лапату жанчына клала цеста і акуратна адпраўляла яго ў печ.​

Калі пёкся хлеб, на пячы сядзець было нельга, бо хлеб не вырасце. Печ заўсёды засланялі засланкай, каб нячысцік не ўляцеў у хату. У хаце нельга было сварыцца і гаварыць дрэныя словы, бо печ магла за гэта пакараць. Дзяўчынку перад тым, як несці хрысціць , абавязкова клалі ў бабін кут, каб была добрай гаспадыняй. У пячы быў і падпечак, дзе ляжалі дровы і жыла нячыстая сіла.

Усё, што знаходзіцца ніжэй лавы, было месцам жыцця злых духаў, таму на падлозе ніколі не спалі. Ад лавы і да столі – зона чалавека, а на гарышчы, лічылі нашы продкі, жывуць душы памерлых. Калі ў сям’і здаралася бяда, Марцін стукаў у столь лапатай, клікаў на дапамогу продкаў.

Дзеткі ў сям’і Марціна і Евы сталі падрастаць, і пара і пра пасаг  дзяўчаткам падумаць.  І стала Ева вучыць дзяўчынак прасці.  Марцін зрабіў яшчэ адзін калаўрот для старэйшай дачкі Марысі. Маці разам з дачкой бралі кудзелю (гэта адтрапаны лён) , прывязвалі да прасніцы і акуратна выцягвалі нітку, якую наматвалі на шпулю.Звычайна вечарамі зімой  ў доме збіралася некалькі папрадух, пралі кудзелю, размаўлялі , песні спявалі.(Песня гучыць у выканані экскурсаводаў).

Калі ніткі былі напрадзены, у хату Марцін  прыносіў кросны (ткацкі станок), і Ева пачынала ткаць палатно. А вясной сувоі  палатна рассцілалі на лузе, каб сонца адбяліла яго. З палатна пасля шылі кашулі, сукенкі, спадніцы і іншую вопратку. На кроснах таксама гаспадыня ткала дываны, а дзяўчаткі дапамагалі ёй. Увесь пасаг для дачок Ева складвала ў куфар.

Сям’я ў Марціна і Евы стала вялікая: 4дзяўчынкі і два хлопцы. Жылі дружна, адзін другому дапамагалі.Раз у два тыдні мылі бялізну. Хлопцы неслі бялізну на рэчку, а дзяўчаты разам з маці клалі бялізну на камень, які быў у вадзе, і білі яе пранікам- гэта драўляная прылада з ручкай для мыцця бялізны і абмалоту каласоў, выбівалі бруд.

А дома высушаную бялізну качалі качалкам і  валкам. А дочкі ў Марціна і Евы выраслі працавітыя: умелі шыць, вышываць, ткаць. Волечка - сярэдняя дачка -  вышыла сабе блузку, ручнікі вышывалі ўсе разам,  дываны ткала маці, а дзяўчынкі ёй дапамагалі. Хлопцы разам з бацькам хадзілі ў поле, дапамагалі сеяць жыта, насенне насыпалі ў сявейку,зробленую з саломы і лыка.  Хлопцы  дапамагалі  бацьку па

гаспадарцы

Аднойчы Марцін прынёс кніжку,ён вельмі любіў чытаць і вучыў гэтаму сваіх дзетак. А ў кніжцы былі загадкі, дзеці вельмі хутка іх разгадалі, бо адгадкамі былі рэчы, якія знаходзіліся ў хаце або ў двары хаты. Давайце і мы паспрабуем адгадаць гэтыя загадкі і паказаць тую рэч, пра якую ідзе гаворка.

Загадкі: 1. Вышэй за ўсіх стаіць, навокал глядзіць,у белай кашулі і люльку курыць (комін).

2.Не разыначка я – мяне ж усе смокчуць, не дзяўчыначка я – мяне ж усе цалуюць (лыжка).

3. Пад адной страхой чатыры браты стаяць (стол).

4. Мае чатыры нагі, ды не ходзіць, мае пер’е, ды не паляціць, мае душу, ды не заўсёды (ложак).

5.Напіўся, наеўся, на агонь усеўся, кашу зварыў і нас накарміў (гаршчок).

Малайцы. Вось і казцы канец, прыйшла нам пара развітацца з гаспадарамі хаты.

      А ведаеце што было далей? Хочаце даведацца? Марцін і Ева вырасцілі  сваіх дзетак, далі ім добрую адукацыю, пажанілі, унукаў дачакаліся. Разляцеліся дзеці хто куды, а некаторыя рэчы дасталіся нашаму музейнаму пакою “Беларуская хатка”і радуюць нас сёння. Бо ўсё, што зроблена сваімі рукамі і з душой, заўсёды нясе радасць і цяпло. Старайцеся ўсё рабіць добра і з душой. Да новых сустрэч.

bottom of page