top of page

Кампазіцыя ўнутранай часткі строга групавалася вакол сілавой лініі жыцця, дыяганалі, на процілеглых канцах якой заўсёды знаходзілася печ і покуць. Сямейнаму ачагу ў народзе заўсёды надавалася асобае значэнне. Таму не дзіўна, што здаўна ў беларускай вёсцы печ у жыллі адыгрывала вялікую сімвалічную і абрадавую ролю. Як сімвал сямейнага дабрабыту па старажытнай традыцыі ў печы падтрымліваўся своеасаблівы «нязгасны агонь» — частка недагарэлага вуголля на прыпечку прыкрывалася попелам і ў нязгасным стане захоўвалася на працягу сутак, каб з раніцы зноў можна было запаліць печ. Каб захаваць дабрабыт сям’і , дбайныя гаспадыні не пазычалі “агню” пасля заходу сонца. Калі трэба было “ажыўляць”новую хату, вугалькі прыносілі з печы старой хаты. Лічылася дрэннай прыкметай, калі вуголле гасла (гэта магло прадвяшчаць смерць каго-небудзь з жыхароў хаты). 3 другога боку, калі ў час смерці сем'яніна ў хаце гарэла ў печы, то агонь адразу залівалі вадой (гэта сімвалізавала, што пагасла жыццё аднаго з членаў сям'і). Таксама быў звычай несці на могілкі посуд з вугольчыкамі, узятымі з печы ў доме памерлага, таму што печ і, адпаведна, пячны агонь лічыліся каналам сувязі з душамі продкаў. (Апошнія маглі ў пэўныя рытуальна адзначаныя часы прыходзіць у хату праз комін. Так, на восеньскія Дзяды перад сяданнем за стол гаспадар падыходзіў да загнета, заглядваў у комін і зваў душы продкаў на святкаванне.)  У некаторых мясцінахбыў звычай: падыходзілі да печы і тройчы дзвюма рукамі дакраналіся да яе, вярнуўшыся ў хату з могілак пасля пахавання нябожчыка. Гэтае дзеянне павінна было сімвалізаваць вяртанне памерлых да свету жывых.

Печ заўсёды трымалі зачыненай. Асабліва за гэтым сачылі, калі нехта збіраўся ў дальнюю дарогу,калі жанчыны пачыналі прасці,ткаць і г.д..Уважліва сачылі за тым, каб ніхто не садзіўся на печ, пакуль у ёй выпякаўся хлеб. А калі з печы вымалі хлеб, то на яго месца абавязкова клалі адно-два палены, каб “дабрабыт у хаце не перавадзіўся”.

Хата,па меркаваннях беларусаў, у мінулым уяўляла паменшаную мадэль сусвету. Так і ў структуры печы можна ўбачыць міфалагічную трохчасткавую структуру пабудовы свету ці  сусветнага дрэва: падпечак — карані гэтага дрэва ці падземны свет, загнет — ствол сусветнага дрэва ці зямны свет, і дымаход — крона дрэва ці «свет нябесны».

Сімволіка печы адлюстроўвала пабудову свету, якая шчыльна звязвалася і з жыццём чалавека. Неўзабаве пасля нараджэння ў хаце новага члена сям'і ў адносінах да яго пачынае праяўляцца рытуальная роля печы. Ужо ў час першага купання немаўляткі ў ваду клалі вугольчыкі, узятыя з печы. Гэта павінна было паспрыяць шчасцю і здароўю дзіцяці. Як сімвал дабрабыту печ выступае ў хрэсьбінным абрадзе: перад хрышчэннем дзіцяці хросная маці ў рукаў кашулі, у якую закручаны нованароджаны, разам з хлебам-соллю і грашамі клала кавалачак «пячыны» (гліны з печы) — усе гэтыя прадметы, лічылася, паспрыяюць дзіцяці ў будучым: ні ў чым не будзе мець патрэбы.

З печчу як здамашнім ачагом звязвалі думкі пра шчасце.

У рытуальным значэнні печ у хаце адыгрывала не меншую ролю, чым покуць. Яна заўсёды размяшчалася насупраць чырвонага кута, як бы супрацьстоячы яму. I гэта не выпадкова. Печ у хаце сапраўды была своеасаблівым антаганістам покуці. Калі покуць з'яўлялася хрысціянскім цэнтрам хаты, то печ, можна сказаць, — паганскім. Так, менавіта ў паганскай рэлігіі старажытных славян, для якой характэрны быў культ агню, печ мела сакральны, свяшчэнны характар. У славян-язычнікаў існавалі свае рэлігійныя абрады. У адной са старажытных беларускіх песень, запісаных у XIX ст., ёсць радкі, у якіх адзначаецца ўдзел печы-ахвярніка ў язычніцкім набажэнстве:

Ахадзілі дзецюшкі Богу памаліцца:

То-то!

Стоўб абдымалі, печ цалавалі.

Адгалоскі паганскага культу агню праяўляліся ў пэўных беларускіх народных абрадах, звязаных з печчу, ажно да пачатку XX ст.

З печчу ў беларусаў быў звязаны  шэраг абрадаў. У перыяд вялікіх дажджоў, каб спыніць мокрадзь, спальвалі ў печы зеляніну, якую захоўвалі з часу Тройцы. У дадзеным выпадку магутнай стыхіі вады проціпастаўлялася не менш магутная стыхія агню.

У запечным куце, так званым качарэжніку, дзе стаяў пячныінвентар, тварыліся ўсялякія закляцці. Знахар пры варажбе выгукваў свае заклінанні ў комін печы. Каля коміна, на гарышчы, займаліся варажбой дзяўчаты.

Сакральны характар, які мела ў хаце печ, выклікаў да яе вялікую павагу ў людзей. Жадаючы прыструніць брыдкаслова, яму казалі: «Печ у хаце!» — маўляў, пры печы нельга гаварыць такія словы. Асобая павага да печы абумоўлівалася ітым, што печ у хаце выступала таксама як сімвал дзядоў-продкаў. Нездарма ж у беларусаў кутні слуп печы зваўся “дзедам» і атаясамліваўся з дамавіком як з духам продка — гаспадара хаты, заступніка сям'і. Напрыклад, у час вяселля маладыя павінны былі лыжкай кінуць абрадавую кашу на печ духу памерлага гаспадара хаты. Напэўна, ад ахвяравання продкам узнік і наступны абрад. На парадзіху на шэсць тыдняў накладваліся розныя забароны, у тым ліку — хадзіць у госці. Калі ўжо ў гэтым мелася такая вялікая патрэба, тожанчына павінна была ўзяць з сабою кавалачак хлеба і пакласці яго на прыпечку ў доме, куды яна прыйшла ў госці, каб у гэтых людзей не біўся посуд — гэтак продкі не злаваліся на парушэнне забароны.

Печ не толькі паважалі, але і некалькі пабойваліся — з ёю былі звязаны некаторыя непрыемныя прыкметы. Лічылася, калі пачне трашчаць печ з левага боку — то памрэ гаспадыня, калі затрашчыць з правага боку, памрэ гаспадар. Выпадзенне ж з печы палена ці цагліны прадвяшчала распад сям'і.

Насцярожаныя адносіны да печы як умяшчальні не толькі карыснай, але небяспечнай і грознай стыхіі агню, давала падставу бачыць у ёй саюзніка нячыстай сілы: праз комін у хату мог уляцець чорт. Лічылася, што праз комін чэрці ў вобразе вогненных змеяў лятаюць да сваіх жонак-вядзьмарак.Каб уберагчыся ад Мары — жудаснай істоты, якая, пранікаючы ў хату, шкодзіла гаспадарам, — на ноч перад сном закрывалі комін. Яшчэ лічылася, што ў печы ведзьмы сушаць свае чароўныя зёлкі, якія потым наводзяць сурокі на людзей.

3 печчу былі звязаны і іншыя істоты, што сяліліся ў хаце. Так, па некаторых паданнях, пад печчу ці на печы жыў дамавік, дух-заступнік сям'і. Часам ён даваў сябе адчуць грукатам у коміне. Гаварылі, што дамавікі жывуць усюды, дзе ёсць печ. На печы ці ў падпечку, як думалі, жылі таксама кікімары — душы заўчасна памерлых неахрышчаных дзяўчынак, якія нябачна прысутнічалі ў хаце і назіралі за гульнямі жывых дзяцей. Кікімары зусім бясшкодныя істоты, што нельга сказаць пра злыдняў, якія таксама жывуць пад печчу. Гэтыя нячысцікі ўяўляюць сабой малыя, гарбатыя стварэнні ў вялікіх ботах і шапках. Забраўшыся ў якую-небудзь хату, яны з-пад печы рабілі напады на жыллё, псавалі і кралі рэчы хатняга ўжытку.

Да печы ў хаце адносіны не адназначныя. Яе паважалі, яна была сімвалам сям' і, сямейнага дабрабыту, сімвалам сувязі з продкамі, але яе і пабойваліся, звязвалі з ёю непрыемныя прыкметы. Печ у сялянскай хаце і сёння мае вялікае значэнне як крыніца цяпла,як месца гатавання ежы, хоць зараз яе выцясняюць газавыя пліты. Безумоўна, забыліся многія забабоны, якія раней звязваліся з печчу. Не вераць сучасныя сяляне ў дамавікоў і кікімар і іншых нячысцікаў. Печ не мае ўжо той сакральнасці, як у даўніну, але яе роля як сімвалічнага цэнтра ў хаце, дамашняга ачага ўсё ж у пэўнай ступені захоўваецца  ў народным усведамленні і сёння.

Кампазіцыя ўнутранай часткі строга групавалася вакол сілавой лініі жыцця, дыяганалі, на процілеглых канцах якой заўсёды знаходзілася печ і покуць. Сямейнаму ачагу ў народзе заўсёды надавалася асобае значэнне. Таму не дзіўна, што здаўна ў беларускай вёсцы печ у жыллі адыгрывала вялікую сімвалічную і абрадавую ролю. Як сімвал сямейнага дабрабыту па старажытнай традыцыі ў печы падтрымліваўся своеасаблівы «нязгасны агонь» — частка недагарэлага вуголля на прыпечку прыкрывалася попелам і ў нязгасным стане захоўвалася на працягу сутак, каб з раніцы зноў можна было запаліць печ. Каб захаваць дабрабыт сям’і , дбайныя гаспадыні не пазычалі “агню” пасля заходу сонца. Калі трэба было “ажыўляць”новую хату, вугалькі прыносілі з печы старой хаты. Лічылася дрэннай прыкметай, калі вуголле гасла (гэта магло прадвяшчаць смерць каго-небудзь з жыхароў хаты). 3 другога боку, калі ў час смерці сем'яніна ў хаце гарэла ў печы, то агонь адразу залівалі вадой (гэта сімвалізавала, што пагасла жыццё аднаго з членаў сям'і). Таксама быў звычай несці на могілкі посуд з вугольчыкамі, узятымі з печы ў доме памерлага, таму што печ і, адпаведна, пячны агонь лічыліся каналам сувязі з душамі продкаў. (Апошнія маглі ў пэўныя рытуальна адзначаныя часы прыходзіць у хату праз комін. Так, на восеньскія Дзяды перад сяданнем за стол гаспадар падыходзіў да загнета, заглядваў у комін і зваў душы продкаў на святкаванне.)  У некаторых мясцінахбыў звычай: падыходзілі да печы і тройчы дзвюма рукамі дакраналіся да яе, вярнуўшыся ў хату з могілак пасля пахавання нябожчыка. Гэтае дзеянне павінна было сімвалізаваць вяртанне памерлых да свету жывых.

ПЕЧ

bottom of page