Экскурсія
“Каляды ў хаце беларусаў”
У ноч з 24 на 25 снежня сонца паварочвае на новы гадавы круг, дзень пачынае прыбываць, У хрысціянскай традыцыі дзень нараджэння Хрыста не выпадкова быў прызначан да нараджэння Сонца – Ярылы. За 2000 год існавання юліанскага календара , па якім праваслаўная царква адзначае святы да нашых дзён , адлік часу перамясціўся наперад на 13 дзён. Каталікі, якія перайшлі ў 1583 годзе на летазлічэнне па грыгарыанскаму календару адзначаюць Радство Хрыстова 25 снежня.
Свята Каляд пачыналася вечарам 6 студзеня традыцыйнай трапезай , якая называецца Першай, Беднай куццёй. Вечарам 13 студзеня адзначалі Другую, Шчодрую куццю. А святкавалі Новы год (па старому стылю) 14 студзеня.Вечарам 18 студзеня святкавалі Трэцюю, Посную, Галодную, Хрышчэнскую куццю.Заканчваліся Каляды 20 студзеня. Існавала забарона на работу ў святочныя вечары – “усе вечары святыя”.
6 студзеня пачатак Каляд – дзень строгага паста.Вечарам у царкве асвячаецца сочыва ( размочаныя ў вадзе хлебныя зярняты) або куцця, пагэтаму і дзень называецца Сачэльнік (Куцейнік).Пра час і месца нараджэння Іісуса Хрыста волхвам паведала Віфліемская зорка, якая ярка загарэлася на небасхіле з наступленнем цемры. Менавіта пагэтаму святочная вячэра пачыналася са з’яўленнем першай зоркі і праходзіла ва ўрачыстым строгім маўчанні. Усе члены сям’і абавязкова збіраліся разам. Па легендзе Іісус Хрыстос з’явіўся на свет у аўчарні, і першай яго калыскай быў жолаб з сенам, пагэтаму неад’емным атрыбутам сервіроўкі абрадавага стала быў невялікі пучок сена, якое тонкім слоем рассцілалі на стале, а зверху клалі абрус .
Назва вечара пайшла ад галоўнай абрадавай стравы – куцці. Акрамя куцці на стол падавалі 7, 9 ,12 страў: сялёдку, рыбу з ільняным або сланечнікавым маслам, квас з грыбамі, аўсяны кісель, мочаныя яблыкі, квашаную капусту, сушаныя ягады, арэхі і ,бліны.
Сустракаць Каляды ў будзённай вопратцы – да беднасці.
Заканчвалася вячэра і згодна правілам народнай культуры, забаранялася мыць посуд. Стол патрэбна было пакінуць непрыбраным да раніцы;”каб дзядам было з чаго і што есці “. Пасля вячэры дзяўчаты і хлопцы варажылі на шчаслівае і багатае жыццё ў сям’і , на суджанага. У калядную ноч у час з двух гадзін ночы і да пяці раніцы” адкрываюцца нябёсы” і чалавек можа звярнуцца да Бога з любой просьбай .
13 студзеня святкавалі Другую, Шчодрую, Багатаую куццю (мясную, тоўстую), Меланьіны Імяніны. Гэта каляднае свята ў мінулыя часы супадала з сустрэчай Новага года , пагэтаму ў кожным доме імкнуліся змадэліраваць дабрабыт сям’і на ўвесь наступны год у адпаведнасці з народнымі ўяўленнямі:” з чым застаў чалавека Новы год – з тым ён і застанецца да канца”.”Любыя навагоднія лішкі і нястачы, спакой і спрэчкі паказваюць на тое, што чакае чалавека на працягу года”.Другая куцця – мясная. Пагэтаму “без парсюка й Каляды не Калядамі.”
Да навагодняй куцці ў дом патрэбна вярнуць усё, што пазычалася і аддаць усё, што быў павінен.Вечар гэтага дня - адзін з самых удалых для гадання. У гэтую ноч наступаў такі незвычайны момант, калі паміж Зямлёй і Космасам устанаўлівалася прамая сувязь, па інфармацыйных каналах якой можна было заглянуць не толькі ў свой заўтрашні дзень , але і больш аддаленае будучае.
Пачынаючыз пятроўскіх часоў убыт нашага народа ўвайшла традыцыя ставаіць ёлку. Гэта не было выпадкова.Ёлка – дрэва, якое на працягу ўсяго года захоўвае свой жывы ўбор. Аднак славяне шырока выкарыстоўвалі ёлку ў пахавальнай абраднасці як дрэва, якое маркіравала “ пераход”з свету жывых (ад парога дома) ў свет продкаў( да граніцы бліжэйшага скрыжавання). Гістарычна склалася так, што цыкл калядна-навагодніх свят расцягнуўся па часе , які сімвалізаваў той жа “пераход”: з аднаго года ў наступны. Навагоднюю ёлку трэба ставіць у доме вечарам 24 снежня( менавіта ў гэтую ноч у прыродзе адбываецца паварот сонца на новы жыццёвы круг), а вынесці яе з дому патрэбна 13 студзеня да заходу сонца, каб усю тую адмоўную энергію, якую яна “ўвабрала “ў сябе за гэты пераходны час, не “перанесці”ў новы год .
14 студзеня стары Новы год. У дзень Новага года кожны член сям’і стараўся ўстаць рана, каб першым прынесці вады. Каму гэта ўдаецца, той будзе “мець рух”, - рухавы, жывы. Для навагодняга ўмывання ў ваду клалі медныя ці залатыя манеты – каб увесь год быць” чырвоным і моцным”, як медзь і золата. На стале ў гэты дзень абавязкова павінна быць засмажанае парася , якое падавалі цэлым.
18 студзеня - Галодная, Вадзяная куцця, Хрышчэнскі сачэльнік. Гэта дзень строгага паста. У гэты дзень ядуць толькі адну страву – сочыва – кашу з зернят з мёдам , ягадамі. Трэцяя , Галодная ці Вадзяная куцця святкавалася вечарам, напярэдадні Хрышчэння Гасподня. З даўніх часоў захавалася павер’е, згодна якому , калі ў ноч на 19 студзеня маліцца небу, то збудзецца любая просьба, жаданне, бо ў Богаяўленскую ноч , перад раніцай”неба адкрываецца”.
19 студзеня – Хрышчэнне, Богаяўленне, Каляды. Па заканчэнню літургіі ў свята Богаяўлення вада асвячаецца ў святых крыніцах, на рэках, азёрах, у калодцах, да якіх накіроўваецца працэсія пад назвай”ход на Іардань”. Раніцай гэтага дня трэба паклапаціцца аб тым , каб у доме была хрышчэнская вада( ваду бяруць у царкве ці з крыніцы) Святая вада з’яўляецца святыняй, яна заўсёды застаецца свежай , дапамагае пры хваробах, абараняе вас ад “нячыстай” сілы. Яе захоўваюць на працягу года. Калі гэтай вадой акрапіць усё у двары, доме ці кватэры, то ўся нечысць будзе абыходзіць ваш дом бокам. На працягу 12 дзён вада ва ўсіх вадаёмах лічыцца “чыстай, святой”, пагэтаму патрэбна ўтрымацца ў гэтыя дні ад мыцця бялізны. Свечку, з якой стаялі ў гэты дзень у царкве, называлі богаяўленскай, яе захоўвалі на працягу года, лічылі цудадзейным абярэгам ад пажараў, удараў маланкі ў час навальніцы.
Надыходзяць чароўныя Калядныя дні. Мы чакаем ад іх нейкага асаблівага настрою. Марым аб здзяйсненні жаданняў ды недзе ў душы ўсё ж такі верым у цуд . Як верылі ў цуд і нашы продкі 100- 500 -2000 гадоў таму назад. Толькі вось традыцыі святкавання былі крыху іншымі, чым сёння. Зараз у нашай культуры змяшалася вельмі шмат розных плыняў.І нам нікуды не схавацца ад іншых культур. Адзінае, што важна – не забываць сваю і прытрымлівацца яе традыцый.