Экскурсія
"Народны вясельны рытуал"
Выканаўцы: галоўны вядучы,6вядучых,сват, свацця, жаніх, маладая, маці маладога, бацька маладога, маці маладой, бацька маладой, сяброўкі, музыкант.
Вядучы:У кожным з нас, паміма нашай волі і жадання, цячэ кроў нашых продкаў,у падсвядомасці ляжаць шматлікія архетыпы, якія не толькі данеслі да нас памяць продкаў,але і кіруюць нашымі паводзінамі.Традыцыйнае народнае вяселле , як правіла,складалася з трох самастойных этапаў. Першы ахопліваў сабой перадвясельны перыяд, другі – складаў само вяселле, і трэці , паслявясельны перыяд , рэгламентаваў жыццё маладых у першы год сумеснага жыцця.
-
Ці ў любы час можна праводзіць вяселле?
Вядучы 1:Калі ж ў мужа і жонкі , якія пажаніліся “ не ў пару”, узнікаюць потым сямейныя нелады ці іншыя нечаканасці, гэта прыпісваюць адступленню ад агульнага звычаю. Лічыцца, што самы спрыяльны для шлюбу час – канец жніўня і да першай нядзеляі Каляднага посту(28 лістапада).
Другім найбольш аптымальным перыядам лічыцца святкаванне вяселля ў час Зімовага Мясаеда, які пачынаецца 21 студзеня і заканчваецца напярэдадні Масленічнай нядзелі ( на восьмай нядзелі перад Вялікаднем).
Ёсць яшчэ адзін непрацяглы прамежак часу, калі дапускалася іграць вяселлі. Ён пачынаўсянапярэдадні Сёмухі і заканчваўся Пятроўскім пастом. Звычайна гэта другая палавіна мая і пачатак чэрвеня. Але да такіх вяселляў народ адносіўся стрымана. Нездарма гаварылі: “ Як беднаму жаніцца , так іноч кароткая”.
Пры выбары дня вяселля абавязкова ўлічвалі фазу месяца. Найбольш спрыяльныперыяд для пачынання вялікіх і значных спраў і для правядзення вяселля лічыцца ад “ маладога” месяца да таго часу, калі Месяц стане вось- вось поўным, наступіць “ паўналунне”. Самыя спрыяльныя дні – пятніца і нядзеля.
Вядучы:З чаго пачыналася вяселле?
Вядучы 2:Вяселле заўсёды пачыналася са сватаўства.Некалі яно мела вельмі важнае грамадскае значэнне. Гэты першапачатковы крокзвычайна ўлічваўсацыяльнае становішча двух сем’яў, адносіны да іх з боку аднавяскоўцаў, а таксама грамадскае прызнанне будучых маладога і маладой, іх адносіны да працы, да сваіх равеснікаў.
Сватаўство – гэта ўзвешаны і прадуманы крок перш за ўсё з боку бацькоў жаніха.Па ўяўленню нашых продкаў, самым аптымальным днём для сватаўства лічыўся чацвер.Адной з ключавых фігур у падзеях перадвясельнага перыяду, а таксама ў рытуале самаго вяселля з’яўляецца сват.Як правіла ім павінен быць чалавек , якому больш як сорак год, які мае сваю сям’ю і дзяцей, якога паважаюць і які ўмее кіраваць ходам падзей.Задача свата: перакінуць мост узаемаразумення, узаемапавагі паміж двума радамі.Звычайна сват адпраўляўся “на заручыны” з буханкай хлеба і пляшкайгарэлкі. Сватаўство лічылася паспяховым, калі ў канцы застолля маці маладой у бутэльку ,прынесеную сватам, насыпала зерне жыта , закручвала ў ручнік і вяртала свату, што азначала:” Пасеянае зерне абавязкова прарасце новым коласам”.
Вядучы 3: А калі дзяўчына не хацела яшчэ ісці замуж або не хацела ісці за гэтага хлопца, то сватоў усаджвалі за стол, каб не пакрыўдзіць , але за выпітую гарэлку бацька маладой плаціў грошы. Сват, пераступаючы парог,незаметна пяткай правай нагі стукаў аб парог і пра сябе прагаворваў такія словы:” Яны маўчаць і вы не пярэчце”, нізкакланяўся і даваў пахвалёнага, потым жа ў сваёй прамове называў парог «залатым», сваха ж цалавала маці маладой праз парог. Свахі, якія прыходзілі ў дом нявесты, пакуль не дагаворацца з бацькамі, не маглі лічыцца сваімі людзьмі і таму не мелі права адысці ад парога. У час жа прыезду ў дом сватоў з жаніхом, калі яны ўжо праходзілі ў хату, малады павінен быў стаяць ля парога, бо ён яшчэ не быў прыняты як суджаны.Шапку не здымалі да той пары, пакуль не пасадзяць за стол. Калі хто-небудзь зможа вынесці з дома маладой лыжку, то жаніх будзе ў хаце гаспадаром і жонка ніколі яго не пакіне. Праз тры месяцы пасля вяселля лыжку трэба было падкінуць у дом маладой.
Вядучы: Сваты прыехалі!(Абрад сватаўства. Удзельнікі:сват, свацця, жаніх, маці маладой, бацька маладой, маладая)
Сват: ПахвалёныЕзус!
Бацька: Навекі пахвалёны!
Сват: Сват прысланы, каб быў стол засланы.
Маці: Добра, добра , сватка, кладзіце хлеб на стол.
Сват: Пакладзём, як не адправіце нас. Дайце нам кветку, што мы бачылі ўлетку.
Маці: Ой , сватка, ужо восень, то кветка асыпалася, не такая, як была ўлетку.
Сват: Ой наша не асыпаецца, а ўсё болей расцвітае!
Бацька: Дык просім за стол, госці дарагія.
(Сват стукае нагой аб парог, заходзяць ў хату, накіроўваюцца на покуць, дзе ставяць на стол прынесеную гарэлку і скрынку з закускай)
Свацця: Дык ці пойдзеш ты , Волечка, за нашага Іванку?
Маладая: Як бацькі не супраць , то пайду.
(Маладыя накладвалі рукі адна на адну , а маці маладой пакрывала рукі ручніком).
Бацька: Хай бацькі прыходзяць на замовіны, будзем дамаўляцца аб вяселлі.
Вядучы: Падрыхтоўка да вяселляў хаце маладой
Сваха: Чула я, Волечка, што прыняла ты сватоў.
Дык цяпер ты ўжо скора станеш мужняй жонкай, а пасля і маці. Дык запомні, калі пойдзеш купляць вясельную сукенку і вэлюм, дык ідзі ў сераду, а туфлі купляй у пятніцу і здачу не траць як можна больш , гляді, каб гэтыя грошы не браў у рукі чужы чалавек. Ні ў якім выпадку не давай нікому прымяраць вясельныя ўборы, бо ў сям’і будуць сваркі, а пасля вяселля не прадавай, бо гэты ўбор валодае вялікай сілай.А каб на вяселлі не сурочылі цябе зІванкам, на вопратку з адваротнага боку прышпіліце па булаўцы, у абутак пакладзіце лісткі рабіны, а ў кішэню ты , Волечка, пакладзі абразік Дзевы Марыі, а Іванка– абразік Іісуса Хрыста. А яшчэ, як будзеш апранаць вясельны ўбор, абавязкова ад сурокаў падпаяшыся чырвоным паяском-абярэгам і пакладзі ў сумачку соль, асвечаную на Вялікдзень ці ў чысты чацвер. Скажы жаніху, калі будзе купляць абручальныя пярсцёнкі, каб на іх не было ніякай гравіроўкі, каб былі гладкімі, тады і жыццё ваша будзе гладкім і шчаслівым.Так вучыла мяне некалі мама , і я пражыла шчаслівае жыццё, дай Бог кожнаму.
Вядучы 4: У славянскай традыцыі прынята, каб два пярсцёнкі купляў жаніх, пажадана купляць пярсцёнкі ў адзін і той жа дзень і ў адным і тым жа месцы, што з’яўляецца добрым прадказаннем доўгага сумеснага пражывання, і з аднаго металу. Нельга выкарыстоўваць пярсцёнкі з кольцаў сваіх бацькоў шляхам распільвання ці пераплаўкі.Можна толькі браць пярсцёнкі бацькоў у падарунак, калі бацькі адсвяткавалі сярэбранае вяселле. Калі вы купілі вянчальныя пярсцёнкі і вяртаецеся дадому, то, не заходзячы ў хату, скажыце наступныя словы:” На добрае жыццё, на верную сям’ю, Амінь”
Вядучы: Вяселле. Хата жаніха
Вядучы 5(інсцэніруецца): І вось прыйшла пара вяселля. Давайце заглянем у хату жаніха. У цэнтры пакоя стаіць стол, ён пакрыты чыстым абрусам, на стале хлеб, банка з вадой, невялікая сальнічка, гарыць грамнічная свечка.Маці бласлаўляе сына абразом. Бацька звязвае рукі сына ручніком і тройчы па сонцу абводзіць яго вакол стала, услед за імі ідзе маці з абразом і запаленай грамнічнай свечкай.Затым маці і бацька становяцца ў хаце перад парогам, бяруць у рукі вясельны ручнік, які вытканы рукамі маці або куплены, закручваюць у яго канцы па буханцы непачатага хлеба, утвараюць з яго арку і просяць сына прайсці пад ёй, не закрануўшы галавой, пакланіцца парогу – месцу старажытнага пахавання продкаў.
Вядучы: Хата маладой!
Вядучы 6(інсцэніруецца): А што ж адбываецца ў хаце маладой? Маладая сядзіць на куфры, пакрытым кажухом, а сяброўкі маладой расплятаюць касу, прычэсваюць нявесту, заплятаюцьі касу і ўкладваюць вакол галавы кошыкам, гэта напамінае гняздо. Цяпер іх сяброўка павінна будзе насіць толькі такую прычоску, каб сям’я была ўся ў гняздзе, дружна жыла. ( гучыць музыка). Жаніх прыязджае да маладой і ідзе выкуп яе жаніхом у сябровак маладой.
Вядучы 7(інсцэніруецца):А маладую ў гэты час бацька апаясвае спецыяльным вясельным ручніком, тройчы абводзіць яе вакол стала па часавой стрэлцы, падводзіць да парога і перадае ў рукі жаніха. Жаніх заходзіць у хату(музыка спыняецца).
Перад выхадам маладых з хаты маці пакрывае парог белым ручніком, каб дарога ў чужы дом яе дачкі была шчаслівай.
Калі маладыя выходзяць з хаты, бацькі ствараюць перад парогам арку з ручніка, завярнуўшы ў яго канцы па буханцы круглага хлеба. Пры гэтым маці павінна стаяць злева ад уваходу, а бацька - справа. Маладыя праходзяць пад аркай і кланяюцца парогу, за імі выходзіць моладзь. У гэты час усе прысутныя ў доме тройчы благаслаўляюць маладых.
Вядучы 1:Маладыя садзяцца ў машыны: жаніх - у першую, а нявеста - у другую.Як толькі дружыны жаніха і нявесты рассядуцца па машынах, бацька і маці маладой выходзяць з дому і тройчы па сонцу абыходзяць вакол вясельнага картэжа. Бацька трымае ў руках дамашні абраз, маці абсыпае картэж зернем жыта, што сімвалізуе”замыканне” ўсіх удзельнікаў абраду ў сімвалічны круг, які па ходу далейшага руху не павінен разрывацца ні пры якіх абставінах, напрыклад, на перакрыжаванні гарадскіх вуліц, пры выездзе на галоўную магістраль горада. Статус вясельнага картэджа прыраўніваецца да статусу пахавальнай працэсіі – ён таксама недатыкальны на працягу ўсяго шляху руху. Пагэтаму заўсёды і ўсюды саступіце яму дарогу. Калі вы, чужы чалавек, уклініцеся ў структуру вясельнага картэджа, то вы парушыце яго цэласнасць, правацыруеце хуткае з’яўленне ў жыцці маладой пары чужога чалавека. За парушэнне рэжыму ці маршруту руху і пахавальнага і вясельнага картэджа вы несяце аднолькавую адказнасць перад Усявышнім.
Вядучы 2: Замкнуўшы ў круг вясельны картэдж, ніхто не мае права сесці ўжо ў адну з машын. Пад’язджаць да дома маладой, да загса, да храма і месца правядзення самаго вяселля з маладымі картэдж павінен толькі па напрамку руху сонца.
У загсе, як і ў храме, маладая павінна знаходзіцца з левага боку ад маладога. Сведка маладога знаходзіцца побач з ім, а сведка нявесты – побач з маладой.(Успомніце, як размешчаны абразы Дзевы Марыі і распяцце Іісуса Хрыста ў праваслаўным храме). У традыцыйнай мадэлі свету ўсё, што знаходзіцца з левага боку, з’яўляецца ўсведамленнем жаночага пачатку, а тое, што размешчана справа ад асявой лініі любой прасторы, замацавана за мужчынам. Менавіта пагэтаму жаночая вопратка зашпіляецца на левы бок, мужчынская – на правы.
Вядучы 3:У час рэгістрацыі шлюбу маладыя павінны стаяць на спецыяльным ручніку, які сімвалізуе дарогу жыцця, які па завяршэнню абраду сведкі забіраюць з сабой. На працягу ўсяго вяселля маладыя не павіны пакідаць адзін аднаго. Свае подпісы ў актак грамадзянскіх запісаў маладыя павінны пакінуць не саступаючы з ручніка: сведкі падносяць ім рэгістрацыйны журнал і маладыя ставяць свае подпісы.
На жаль , у нас так не робяць, і гэта парушэнне залатога правіла народнай культуры.
Вядучы 4:Сёння амаль ўсе маладыя вянчаюцца ў царкве або ў касцёле, маладыя паведамляюць аб сваім намеры светару. Ён аб’яўляе аб гэтым прыхажанам, і, калі ніхто з іх не паведаміў аб фактах, якія перашкаджаюць шлюбу, у спецыяльнай кнізе робіцца запіс, падпісаны светаром, сведкамі маладых і самімі маладымі. Вянчацца ў храме можна 1 раз.
Як у загсе , так і ў храме маладыя стаяць на ручніку.Гэты ручнік сімвалізуе жыццёвую дарогу маладых, пагэтаму яго трэба захоўваць усё жыццё і нікому не аддаваць. Шлюбныя свечкі захоўваюцца таксама ўсё жыццё, запальваць іх можна пры цяжкіх родах або ў выпадку хваробы дзяцей.
Вядучы 5: Адразу пасля рэгістрацыі шлюбу ці вянчання вясельны картэдж накіроўваецца да месца пахавання продкаў, мемарыяльных комлексаў ці другіх памятных месц.”Перш чым сабе – продкам.”Калі ў каго-то з маладых няма бацькі ці маці, то неабходна наведаць могілкі перад рэгістрацыяй шлюбу, каб заручыцца падтрымкай і благаславеннем абодвых бацькоў.
Вядучы 6:Вясельны абрад пачынаецца ў доме маладога, пагэтаму неабходна закончыць рух па кругу – вярнуцца на некаторы час у бацькоўскі дом. Пасадзіце маладых на 10-15 мінут у чырвоны кут (тым самым сімвалічна прывяжаце іх да роднага дому), а ўжо пасля адпраўляйцеся святкавацьсямейную ўрачыстасць туды, дзе запланавалі.
Вядучы 7(інсцэніруецца):Хлеб-соль, якімі будуць сустракаць маладых бацькі,павінны ляжаць не на чыста-белай частцы ручніка, а на чырвоных яго канцах, зведзеных разам, пару ўжо аб’ядналі , таму неабходна злучыць абодва канцы ручніка і сустракаць маладых адным караваем хлеба. Хлеб-соль на ручніку трымае маці маладой, а бацька на падносе – бутэльку з гарэлкай і два кілішкі.
Вядучы: Маладыя, што вы будзеце рабіць з хлебам і гарэлкай?(інсцэніруецца)
Малады: Піць гарэлку нельга, трэба паднесці кілішкі да губ і адразу ж выліць гарэлку праз левае плячо за спіну. З правага боку ў чалавека знаходзіцца ангел-ахоўнік , а злевага – змей-спакушальнік, пагэтаму спіртное трэба выпляснуць праз левае плячо – нячыстай сіле ў вочы, каб “гадасцей не тварыла”.Гэты рытуал паўтараецца тры разы. Пасля трэцяга раза кілішкі неабходна выкінуцьразам з гарэлкай правай рукой праз левае плячо.Існуе прымета: шчаслівым і доўгім будзе шлюб у тым выпадку, калі абодва кілішкі разаб’юцца ці абодва ўцалеюць.
Маладая:Каравай, з якім сустракаюць маладых, нельга кусаць і ламаць, яго можна толькі тройчы пацалаваць і прыняць як першы і самы дарагі вясельны падарунак. Гэты каравай сям’я захоўвае ўсё жыццё або можа з’есціна працягу першай вясельнай нядзелі, ні з кім не дзелячыся, нікога не частуючы.
Вядучы 1: Пакуль бацькі сустракаюць маладых ля парога свайго дома, тым часам бабуля маладой рассцілае праз парог ручнік. Малады бярэ маладую на рукістановіцца на адно чырвонае поле ручніка (яно знаходзіцца перад парогам дома) і пераносіць яе праз парог, становячыся на другое чырвонае поле ручніка. Маладая прыйшла сюды працягваць свой род і таму не павінна была дакранацца да зоны смерці, парога. Яшчэ зонай смерці лічыцца мост.
Вядучы: Застолле
(Гучыць музыка).
Вядучы 2:Усе госці і маладыя пасля ўсіх вясельных абрадаў садзяцца за стол. Сёння гэта звычайна ўстанова грамадскага харчавання, але і тут патрэбна захаваць усе народныя звычаі.
Тая частка стала, за якой будуць сядзець маладыя,павінна быць сарыентавана на ўсход. Месца для маладых патрэбна выбраць так, каб яны не аказаліся за рознымі сталамі, на стыку двух сталоў.Пажадана , каб маладыя сядзелі на адной лаве, а калі гэта немагчыма,то на два стулы патрэбна пакласці адзін ручнік, на канцах якога сядзяць маладыя або вывернуты на левы бок кажух – сімвал багацця і адзінства двух людзей.Маладыя павінны заходзіць за вясельны стол толькі па ходу часавой стрэлкі ці па сонцу, а выходзіць - у адваротным напрамку.
Вядучы 3:Вясельны стол павінен быў складацца з двух пастаўленых перпендыкулярна адзін да аднаго сталоў, нагадваючы такім чынам літару «Г», гэта сімвалізавала яднанне двух родаў: жаніха і нявесты. Маладыя павінны сядзець на покуці, але побач з маладой садзіцца яе дружка, а затым хрышчоныя бацькімаладой, такіж парадак захоўваецца і ў адносінах да бліжэйшага акружэння маладога, а затым садзіцца моладзь, і чым далей ад покуці, тым старэйшыя людзі. Самыя пажылыя людзі павінны сядзець у супрацьлеглым ад маладых канцы стала. Усё правільна і лагічна: тыя, хто па ўзросту стаіць ля парога смерці, той і павінен сядзець ля парога дома. Госці з боку маладога сядзяць у адносінах да яго правым плячом, а родныя і сябры маладой – левым плячом у адносінах да маладой. Нельга садзіць гасцей спіной адзін да другога, пагэтаму нельга на вяселлі ставіць сталы літарай П.
Вядучы 4:Пажадана, каб у маладых усё было аднолькавае: два фужэры чырвонага (аберагальнага колеру), дзве талеркі з аднолькавым малюнкам, дзве аднолькавыя лыжкі, вілкі. Нажы лепш не класці (менш рэзацца, сварыцца будуць між сабой).
На працягу ўсяго вяселля маладыя трымыліся за рукі для таго, каб паміж імі ніхто не праходзіў, бо шлюб будзе недаўгавечным. У некаторых мясцінах маладым звязвалі рукі да канца вяселля. На працягу ўсяго вяселля маладыя павінны быць толькі разам, у тым ліку і танцаваць.Чым менш спіртнога вып’ць маладыя за ўсё вяселле, тым спакайнейшым будзе іх жыццёвы шлях.
Вядучы 5: Агульнапрынятае правіла святочнага этыкету - трэці тост “за любоў”, пагэтаму трэба памятаць, што толькі пасля трэцяга тоста можна крыкнуць:”Горка”.Першыя два тасты за памерлых родзічаў і за бацькоў.
Вядучы: Каравай!
Вядучы 6:У канцы вяселля маладыя адорвалі гасцей караваем – гэта рытуальны хлеб, які звычайна выпякалі 5-7 жанчын –каравайніц. Каравай – сімвал-прадказанне лёсу маладых, калі добры ўдаўся – добрае будзе жыццё ў маладых. А госці адорвалі маладых падарункамі. Падарункі і грошы для маладых падаюцца не “голымі рукамі “, а новай насоўкай. У такім выпадку маладыя будуць абаронены ад адмоўных энергетычных ўздзеянняў Нельга дарыць маладым сталовыя прыборы., у якіх ёсць рэжучыя і колючыя прадметы – гэта не к дабру.
Вядучы7(інсцэніроўка):Адразу пасля дзялення каравая маці жаніха падыходзіла да маладых, здымала з маладой валён і павязвала атрыбуты жаночай долі: хустку і фартух. Валён адзявалі на галаву сведцы маладой, яна павінна была тройчы павярнуцца вакол сябе, так перадавалася эстафета: наступнай павінна была выйсці замуж першая дружка. Пасля валён адзявалі ўсе дзяўчаты ўдзельнікі вяселля. Затым маці маладога забірала валён і вешала на покуці пад абраз.Валён з’яўляецца вельмі моцным абярэгам сямейнай пары, пагэтаму прадаваць і аддаваць яго нельга.
Вядучы 1:Па заканчэнню гэтых рытуальных дзеянняў выконваеццавыключны па свайму сімвалічнаму напаўненню абрад.(Інсцэніруецца) да стала маладых падыходзіла маці маладога, ачышчала невялікую ягочастку, рассцілала на ім ручнік, на якім маладыя стаялі ў храме ў час вянчання. Затым выцірала сурвэткай талеркі, лыжкі, фужэры, якімі карысталіся маладыя, і складвала іх на ручнік. Пасля гэтага здымала кветкі маладых , пераплятала іх і таксама клала на ручнік, сюды ж клала вянчальныя свечкі і тую частку каравая, якой адарылі маладых - і ўсё заварачвала ў ручнік і перавязвала чырвоным поясам-абярэгам. Па заканчэнню вяселля гэта ўсё клалі ў шафу і ніколі ў жыцці не развязвалі,гэта лічылася сімвалам шчаслівага сямейнага жыцця.
Пасля таго як падзялілі каравай , знялі валён , моладзь пакідала застолле , а прадстаўнікі старэйшага пакаленя пачыналі іграць “сваё вяселле”. З гасцей выбіралі пару пажылых людзей, пераапраналі іх у “жаніха і нявесту” і да позняй ночы спявалі, танцавалі, весяліліся як маглі.
Вядучы:Да пачутага тут матэрыялу можна адносіцца наступным чынам: або я гэта прымаю як правіла, якое не патрабуе доказу, як рэцэпт урача, які не абмяркоўваецца. Або для мяне гэта пазнаваўчая інфармацыя, нейкае гісторыка-культурнае эсэ, якое трэба здаць у архіў.