Экскурсія
"Ах калядачкі, бліны-ладачкі"
Зала прыбранна па-святочнаму. Госцi займаюць свае месцы. Гучыць беларуская народная мелодыя (у грамзапiсе). Заслона закрыта.
1-ы вядучы: Сёння ў нашай хаце святаа! I гасцей як тут багата!
Усiх на свята запрашаем і сардэчна вас вiтаем: і дарослых, i дзяцей, і шаноўных усiх гасцей.
2-i вядучы: I як кажуць у нас людзi: хай вам даспадобы будуць , жарты, песнi, смех, бо без песнi, хоць ты трэснi. Без гармонiка й дуды ходзяць ногi не туды.
Вядучыя (разам): Шанаванне добрым людзям, Хай вам радасцi прыбудзе! Хлопцы, дзеўкi, мамы, таты! Запрашаем вас на свята!
(Гучыць музыка. Заслона адкрываецца. На сцэне гаспадыня. Яна падмятае падлогу i спявае песню «Чаму ж мне не пець..» Уваходзiць гаспадар і дачка).
Гаспадар: Жонка!
Гаспадыня: Ой!
Гаспадар: Жонка, а жонка! Нешта ў нашай хаце сёння дужа горача Гаспыдыня: Дык я ж тры днi ў печы палiла, пякла, варыла, смажыла, хачу, каб калядоўшчыкi зайшлi, нашай хаты не мiнулi. Ой, стамiлася я з усiм гэтым. Жывём мы з мужам небагата: ёсць у нас 5 авечак, кароўка i бычок,4 свiнкi, парсючок, куры, гусi, качаняты i адзiн певень чубаты.
Гаспадар: Вось я сена на стол прынёс, гатуй, жонка, абрус (кладзе сена на стол).
Гаспадыня: (засцiлае стол абрусам i ставiць розныя стравы, дачка дапамагае). А я блiнкоў напякла, кашы наварыла, вушкi з грыбамi, кiсялек. Сядайце за стол! (Гаспадыня i гаспадар уладкоўваюцца за сталом. Гаспадар выцягвае з-пад абруса сухую траву).
Гаспадар: О, якi добры ўраджай будзе ў нас сёлета! Жонка, паглядзi, якую я доўгую траву выцягнуў.
Гаспадыня : (нясе першую лыжку да акна). Мароз, мароз, хадзi куццю есцi! Улетку не бывай, Па межах не хадзi, Яры не губi .
Гаспадар: (стукае лыжкай на сцяне). Ты, Мароз-Чырвоны нос, пшанiцу i грэчку не памарозь. Гарбузам, гуркам, расадзе будзе лета вельмi рада. Гаспадыня: Стары, а стары! Цi бачыш ты мяне?
Гаспадар: Не, не бачу.
Гаспадыня: А каб ты сапраўды не бачыў за стагамi, за вазамi,за снапамi свету.
Гаспадар: А ты, жонка, цi бачыш мяне?
Гаспадыня: Не, не бачу.
Гаспадар: Каб жа ты не бачыла за гуркамi, за гарбузамi, за капустай, за буракамi белага свету.
Гаспадыня: Каб твае словы ды праўдаю сталi. Ой, нешта лыжкi пападалi. Мусiць, госцiкi да нас прыйдуць.
Волечка:Матуля, ужо ўсе павячэралі , давай са стала прыбяром.
Гаспадыня: Не , дачушка, сёння ўсе стравы павінны стаяць на стале да раніцы, можа ноччу дзяды прыйдуць куццю есці ( глядзіць у акно). Нешта твае сяброўкі не ідуць і калядоўшчыкаў не чуваць.
Волечка: Зараз прыйдуць, недзе бегаюць па ваколіцы, гадаюць на суджанага. Матуля, а ты, як маладая была, гадала?
Гаспадыня: Вядома гадала ,палажыла пад падушку пруцікі ад веніка ў выглядзе мосціка і сказала :”Прыдзі мой суджаны , перавядзі мяне праз масток . І прысніўся мне твой татка, а хутка за яго і замуж выйшла”.
(Чуецца стук, у пакой улятае валёнак, следам са смехам у пакой убягаюць 4 дзяўчыны).
1: Добры вечар, цётачка. Добры вечар, Волечка (усе вітаюцца).
Гаспадыня.:А што гэта вы робіце?
2: Пакуль да вас ішлі , то знімалі бот з левай нагі і кідалі наперад , глядзелі з якога боку жаніх будзе, куды носік бота глядзіць, то адтуль і сватоў чакай.
3: А ты …. не выйдзеш у гэтым годзе замуж, бо твой бот трапіў у хату, дзе няма маладых і нежанатых хлопцаў.
4: Цётачка, а раскажыце, як вы гадалі ў маладосці?
Гаспадыня: Добра , раскажу і зараз з вамі пагадаем, што вас чакае ў хуткім будучым, сядайце за стол (усе садзяцца за стол).Волечка, пастаў на стол 5 кубачкаў, а вы ўсе адвярніцеся (жанчына кладзе ў кубкі соль, пярсцёнак, манету,хлеб, цукар, цыбулю, ваду, накрывае ручніком), А зараз кожная з вас бярэ кубак у рукі і глядзіць, што там. У каго пярсцёнак - хутка будзе вяселле, манета – да багацця, хлеб – да дастатку, цукар – да радасці, цыбуля – слёзы, соль – да няшчасця, а вада – жыццё без асаблівых перамен.
(Кожная з дзяўчат расказвае , што ў яе кубку).
Гаспадыня: Давайце пагадаем, што вас чакае ў далёкім будучым. Хоць вы яшчэ маладзенькія , але дзяўчаты заўсёды гадалі на замуства. Знімайце з рук пярсцёнкі і кідайце ў гэты кароб з зернем, а я зараз усё перамяшаю. А цяпер зачарпніце рукой жменьку зерня і паглядзіце, што ў вас у руцэ. Медны пярсцёнак – трапіш у бедную сям’ю, срэбраны – выйдзеш за простага хлопца з добрай сям’і, пярсцёнак з каменем – выйдзеш за барына, залаты – за купца. А хто выцягнуў свой пярсцёнак – у таго споўніцца задуманае жаданне. А ў каго ў жмені толькі зерне – у гэтым годзе ніякіх перамен не будзе.
1: Мне бабуля расказвала , як яна гадала са свечкай, вазьмі , Волечка, свечку і запалі яе, хай трошкі пагарыць , а потым расплаўлены воск вылі ў талерачку з вадой, хай астыне, а цяпер глядзіце , што атрымалася.
2: Колькі маленькіх кропелек – гэта да багацця.
3: Па-мойму, гэта падобна на грыб – гэта да здароўя і доўгага жыцця.
4: А мне бабуля расказвала, калі звон з воску атрымліваецца - то будзе нейкая навіна, а калі ліст з дрэва , то гэта азначае , што вам зайздросцяць .
Гаспадыня : Дзяўчаткі, а зараз падыдзіце да пячы і павярніцеся да дроў спіной, вазьміце адно палена, а я скажу вам , які жаніх будзе ў вас ( дзяўчаты бяруць па палену і падыходзяць да стала).Гладкае палена – харошы, прыгожы жаніх будзе, палена з шурпатай карой - жаніх непрыгожы на выгляд. Палена ў тоўстай, але з гладкай карой – жаніх багаты. Палена месцамі абодранае – гэта не багаты жаніх, а палена без кары – зусім бедны жаніх.Тоўстае палена –фізічна моцны , тоўсты жаніх. Палена з сучкамі – гэта вялікая сям’я, колькі сучкоў , столькі членаў сям’і. Добра што ніхто з вас не выбраў крывое палена – жаніх будзе п’яніца. (Дзяўчаты абмяркоўваюць і смяюцца).
1: Дзякуй , цётачка, шмат цікавага вы нам сёння расказалі, зараз мы пойдзем калядаваць.
Гаспадыня.: Хачу даць вам параду, знайдзіце яловую галінку і як будзеце класціся спаць, палажыце яе пад падушку, прыгаворваючы:”Кладуся ў панядзелак, кладу пад галаву ельнік, прысніся мне тое, што я задумала”. Сон у гэтую ноч прарочы. А калі з вас хто засядзіцца ў дзеўках , то ў 12гадзін ночы падыдзіце да бліжайшай царквы і абыдзіце яе 12 разоў і тады ў вас з’явіцца новае каханне.
2: Дзякуй , цётачка, за парады , будзьце здаровы, а мы разам з Волечкай пойдзем калядаваць, усім добрым людзям дабра жадаць.(Дзяўчаты выходзяць)
Гаспадыня: Мы таксама чакаем калядоўшчыкаў.
(Стук у дзверы. Заходзяць калядоўшчыкі). Віншаванні калядоўшчыкаў
1:Добры вечар у хату! Адкажы нам, гаспадыня, ці зайсці, ці сесці, ці каўбасу з’есці?
2: Ці вяліш, гаспадару, каляду заспяваці, ці так Калядзе даці?
3:Надышлі Калядкі, бліны ды аладкі.
4:Каляды - хрысціяне (славяне) рады.
1:На Каляды ўночы трашчыць, а ўдзень плюшчыць.
2:Калядкі добрыя святкі: наеўся, напіўся, ды й на палаткі.
3:Дзень добры , Пані Гаспадыня
Усе: Каляда-маляда ды калядачка,
4:Дзень добры , хлопцы і дзяўчаты
Каляда-маляда ды калядачка,
1:А хвала таму, хто ў гэтым даму.
Каляда-маляда ды калядачка,
2:Гаспадыні мы жадаем: мець усяго даволі, а бяды - ніколі!
Каляда-маляда ды калядачка,
3:Хлопцам мы жадаем сілы багата,вучыцца на выдатна.
Каляда-маляда ды калядачка,
4:А каб вас. дзяўчаты, камары не елі мухі не кусалі, настаўнікі хвалілі.
Каляда-маляда ды калядачка
1:Мы вашага двара дый не мінаем, з Калядным святам вас вітаем.
2: Мы са святам вас вітаем, шчасця, радасці жадаем!
3:Каб у вашай хаце было заўсёды што даці!
4:Каб былі міскі, лыжкі памыты, і дзеткі сыты!
1:Каб мірна, весела жылося і дабро вялося!
2:Каб пілося-елася і яшчэ хацелася!
3:Будзьце здаровы, як рыжык баровы!
4:Майце торбу грошай, жывіце ў раскошы,
1:Дабра поўнае клецце, павагу ў свеце!
2:Усяго даволі, а бяды – ніколі!
3:Судзі, Божа, гэтыя святы праважаці ды й другіх дачакаці!
4:А во, паглядзіце, каго мы з сабой прывялі! (гаспадары адгадваюць, што каза).
1: Каза можна выгнаць са двара "нячысцікаў", а таксама прынесці плённы здабытак у хату.
(Танец казы (“Го-го-го, каза!”)
2: Го-го-го каза, го-го-го шэра,
Дзе каза хадзіць – там жыта радзіць,
Дзе каза хвастом – там жыта кустом,
Дзе каза нагой – там жыта капой,
Дзе каза рагом – там жыта стагом,
Дзе яна бывае – там шчасце вітае.
Го-го-го каза, го-го-го шэра!
3:А зараз ў вашай хаце дазвольце песню заспяваці.
Песня «Неба і зямля радасна спяваюць» (усе выконваюць песню).
Неба і зямля, неба і зямля радасна спяваюць,
Анёлы свету, анёлы свету дзіва абвяшчаюць
Прыпеў:
Хрыстос нарадзіўся, Бог аб’явіўся.
Анёлы спяваюць, пастушкі іграюць,
Дзіва, дзіва абвяшчаюць.
У Батліеме ,у Батліеме вясела навіна:
Чыстая дзева, чыстая дзева нарадзіла сына
Прыпеў:
Хрыстос нарадзіўся, Бог аб’явіўся.
Анёлы спяваюць, пастушкі іграюць
Дзіва, дзіва абвяшчаюць.
І мы дзіцятку ,і мы дзіцятку, Богу паклон дайма.
Слава на ўзвышніх, слава на ўзвышніх яму заспявайма
Прыпеў:
Хрыстос нарадзіўся, Бог аб’явіўся.
Анёлы спяваюць, пастушкі іграюць,
Дзіва, дзіва абвяшчаюць.
3: А за гэтымі словамі святкуйце здаровымі.
Дый з сямейкаю, дый з вясёленькаю.
4: Дзякуй гэтаму дому, а мы пойдзем к другому.
1: Пойдзе наша Каляда да другога двара.
Усе: Каляда-маляда ды калядачка,
1: Здаровы бывайце нам каляду дайце, нам каляду дайце.
Каляда-маляда ды калядачка.
(Гаспадар iдзе да гасцей i частуе iх. Стук у дзверы. Уваходзяць дзяўчаты).
(Калядоўшчыкі выходзяць).
Дзяўчаты: Шчодры Петрык , дай варэнiк, кусок каўбаскi, дай другую, яшчэ пашчадрую. Добры вечар.
Гаспадыня: Добры вечар(частуе дзяўчат).
Дзяўчаты: Дзякуем, дзякуем.
Гаспадыня: Давайце, госцейкi, заспяваем!
(Дзяўчаты спяваюць прыпеўкi).
1.На Калядкi заспяваем,
Дарагiя дзевачкi!
Гарманiст у нас прыгожы,
Грае нам прыпевачкi.
2.Цi я ў мамкi не дачка!
Цi я не дачушка!
Хоць малая я расточкам,
Але ж весялушка
3.А ў кругу не размiнуцца:
Танец каруселiцца.
I прыпеўкi не здаюцца,
Самасеем сеюцца.
4.На гары стаiць бяроза,
Дробны лiст угору ўе.
Што за жонка ў Лявона:
Разгуляцца не дае.
5.Ой бяда, бяда , бяда:
Хлопцаў з’ела машкара.
Толькi тыя засталiся,
Што парфумам палiлiся.
6.Не судзiце, мужыкi,
Не судзiце цеткi,
Беражыце языкi
Дочкам на падмёткi.
7.Мы прыпеўкi вам спявалi,
А вы нас паслухалі.
Ну, а зараз вас папросiм,
Каб вы нам пахлопалi.
Гаспадар: А я вось каляндар знайшоў, дзе змешчаны загадкi. Хто на Калядкi адгадае загадкi, таму маладзiца дасць каўбаскі.(Гаспадар загадвае загадкі, а дзяўчаты адгадваюць).
1. Без голасу вые, а без рук абрусы сцеле (мяцелiца).
2.Сярод двара стаiць капа: спераду вiлы, ззаду мятла (карова).
3. Тапiлi яго, сушылi, дубасiлi ды рвалi. Круцiлi ды ткалі. А пасля на стол паслалi (лён).
4. Ляцяць птушкi без крыл, а садзяцца без ног (сняжынкi).
(Хто адгадаў загадкi, атрымлiваюць падарункi ад гаспадыні).
1: Засядзелiся мы у вас , дарагiя гаспадары , трэба бегчы дадому яшчэ і пагадаць паспець.
-
: Каб доўгiя гады жылi, каб здаровы былi i пра нас не забывалiся.
-
: Каб вялiся свiннi i авечкi, i вы жылi, як чалавечкi .
4: Каб лета дачакалiся, а зiмою з Калядою сустракалiся.
Усе разам: МОЦНА КАХАЙЦЕ, НА ГЭТЫМ БЫВАЙЦЕ!
Песня «Бывайце здаровы».Заслона.